Нязбодзіцкі сельсавет
Нязбо́дзіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Нязбодзічы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стоцкага сельсавета[1]. 17 сакавіка 1972 года вёскі Стокі-I і Стокі-II зліліся ў адзін населены пункт — вёску Стокі[2]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Дабравольскага сельсавета перададзены вёскі Грынкі 1, Грынкі 2, Грынкі 3 і хутары Клеціск[3]. 28 жніўня 2015 года скасаваны хутар Ракаўшчына[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1419 чалавек[5], з іх 90,8 % — беларусы, 5,1 % — палякі, 2,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 926 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia