Жукевіцкі сельсавет (Бераставіцкі раён)
Жуке́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Жукевічы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ёдкавіцкі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вялікія Ёдкавічы. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Жукевіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Жукевічы[1]. З 25 снежня 1962 года ў Свіслацкім раёне. 23 сакавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Алекшыцкага (2 населеныя пункты: вёскі Князевічы і Краснікі) і Эйсмантаўскага (10 населеных пунктаў: вёскі Барыскі, Вялікія Ёдкавічы, Жукевічы, Малыя Ёдкавічы, Мацеевічы, Місявічы, Міхаліно, Станявічы, Цыдзікі і Ярмолічы) сельсаветаў[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia