Алена Юр’еўна Сідарава
Але́на Ю́р’еўна Сі́дарава (нар. 23 лістапада 1957, Мінск) — беларуская акцёрка тэатра і кіно. Заслужаная артыстка Беларусі (2013). БіяграфіяНарадзілася 23 лістапада 1957 года ў Мінску. Дачка народнага артыста Беларусі Юрыя Сідарава і заслужанай артысткі Беларусі Зоі Асмалоўскай[1]. У 1979 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Барыса Луцэнкі). Адпрацавала год у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы і музыкі[2]. З 1980 года — акцёрка Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы[2]. Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэсту, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Алена Сідарава разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[3]. ТворчасцьСярод найлепшых роляў — Маша ў «Чайцы» Антона Чэхава, Гільда ў «Жанчыне з мора» Генрыка Ібсена, Кіра ва «Успамінах» Аляксея Арбузава[4]. Сыграла маці ў фільме Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі». УзнагародыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia