Алесь Траяноўскі
Алесь (Аляксандр Пятровіч) Траяно́ўскі[2] (22 верасня 1925, х. Уздымач, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 18 сакавіка 2005, Мінск, Беларусь) — беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і лесніка Пятра Іванавіча Траяноўскага. У час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1942 па ліпень 1944 года — партызан брыгады імя Чапаева, з ліпеня 1944 года — на 3-м Беларускім і 3-м Украінскім франтах, быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў на розных пасадах у Мінску. Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1959). У 1955—1962 гадах літаратурны супрацоўнік шматтыражнай газеты «Западная трасса» (Беларускае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі). У 1962—1982 гадах — літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1983—1986 гадах — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі». Член СП СССР (з 1990). Памёр 18 сакавіка 2005 года ў плябані Чырвонага касцёла ў Мінску[3]. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках[4]. ТворчасцьДэбютаваў артыкуламі на літаратуразнаўчыя тэмы у 1957 годзе ў перыядычным друку. Працуе ў галіне мастацкага перакладу з 1960 года. Перакладае з верхнялужыцкай, ніжнялужыцкай, кашубскай, польскай і ўкраінскай моў. Адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў, аўтар прадмовы і каментарыяў да анталогіі паэзіі лужыцкіх сербаў «Там, дзе Шпрэвя шуміць» 1969). У яго перакладах на беларускую мову выйшлі анталогія кашубскай паэзіі «За даляглядам край Сталемаў» (1980), аповесць Ю. Брэзана «Чорны млын» (1984). Пераклаў шэраг твораў І. Франка, П. Тычыны, Я. Барта-Цішынскага, Ю. Брэзана, К. Лоранца, А. Лаймінг і інш. Узнагароджаны медалямі. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia