Альберт Іосіфавіч Барташэвіч

Альберт Барташэвіч
Albert Bartoszewicz
Дата нараджэння 2 жніўня 1942(1942-08-02)
Месца нараджэння Раёўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, БССР
Дата смерці 28 жніўня 2001(2001-08-28) (59 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы

Альберт Іосіфавіч Барташэвіч (пол. Albert Bartoszewicz; 2 жніўня 1942, Раёўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, БССР28 жніўня 2001) – польскі мовазнавец.

Біяграфія

У 1964 годзе скончыў філалагічны факультэт Уроцлаўскага ўніверсітэта. Працаваў у педінстытуце ў Аполі (1964–1968), у Пазнаньскім універсітэце імя А. Міцкевіча (1968–1973) дацэнтам, загадчыкам кафедры рускай мовы і дэканам філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта (1975–1987). З 1987 года – загадчык кафедры рускай мовы, дацэнт аддзялення беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і дырэктар Варшаўскага філіяла Інстытута рускай мовы імя А. С. Пушкіна ў Маскве. З 1992 года – прафесар кафедры рускай мовы педінстытута ў Аполі.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў польскую, рускую, беларускую мовы, агульнае мовазнаўства. На аснове "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы" (т. 1–5, 1977–1984) з І. Камендацкай склаў першы ў беларускім мовазнаўстве "Адваротны слоўнік сучаснай беларускай мовы" (пол. Słownik a tergo współczesnego języka białoruskiego; т. 1–4, Варшава, 1988–1989).

Літаратура

  • Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya