Філіп (кароль Бельгіі)
Філіп (фр.: Philippe Léopold Louis Marie або нідэрл.: Filips Leopold Lodewijk Maria; нар. 15 красавіка 1960) — кароль бельгійцаў з 21 ліпеня 2013 года. БіяграфіяЗ бельгійскай галіны Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, старэйшы сын караля бельгійцаў Альберта II і каралевы Паолы. Філіп быў першым бельгійскім прынцам, які наведваў звычайную школу замест традыцыйнай дамашняй адукацыі. Па заканчэнні школы працягваў адукацыю ў Каралеўскай ваеннай акадэміі Бельгіі, якую скончыў у 1981 годзе. Пасля непрацяглай кар’еры ва ўзброеных сілах прынц Філіп вярнуўся да вучобы. Спачатку ў Трыніці-каледжы Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), затым у Стэнфардскім універсітэце (ЗША). У 1988 годзе прынц Філіп атрымаў ступень магістра паліталогіі Стэнфардскага ўніверсітэта. Мае кваліфікацыю лётчыка-знішчальніка (1982) і парашутыста-дэсантніка, у 2004 годзе атрымаў ліцэнзію пілота грамадзянскага верталёта. Генерал ВПС, сухапутных сіл і адмірал ВМС[6]. У 1993—2013 гадах меў тытул герцага Брабанцкага, спадчынніка стальца. У 1994—2013 гадах быў сенатарам (па праве). Сям’я і дзеці4 снежня 1999 года Філіп ажаніўся з Мацільдай д’Удэкем д’Акоз, станам на 2024 год яны маюць чацвярых дзяцей:
Уключэнне імя Дзевы Марыі як аднаго з імёнаў прынцаў і прынцэс — традыцыя каталіцкіх манархаў. Хрысціянскія канатацыі нясе і склад «эль», які паўтараецца ў імёнах прынцаў. Грамадская дзейнасцьУ 1998 годзе заснаваў фонд свайго імя, які ставіць мэтай збліжэнне розных моўных грамад Бельгіі. Ганаровы старшыня Бельгійскай службы міжнароднага гандлю. У 2002 годзе стаў ганаровым доктарам Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта[7]. З 2004 года на працягу некалькіх гадоў быў ганаровым членам Рымскага клуба (міжнародная няўрадавая арганізацыя па вывучэнні глабальных праблем сучаснасці, у тым ліку звязаных з экалогіяй)[6]. Узнагароды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia