Карл Тэадор (герцаг Баварскі)
Карл Тэадор Баварскі (ням.: Carl Theodor in Bayern; 9 жніўня 1839, Посенгофен — 30 лістапада 1909, Кройт) — герцаг Баварскі, прадстаўнік бакавой галіны кіруючай дынастыі Вітэльсбахаў. БіяграфіяСын герцага Максіміліяна Іосіфа і Людавікі Баварскай, брат імператрыцы Сісі. Стаў спадчынным герцагам у 1860 годзе, пасля марганатычнага шлюбу яго старэйшага брата. У 1865 ён ажаніўся са сваёй кузінай Сафіі, прынцэсай Саксонскай (1845—1867), дачкой караля Іагана I. Ад яе меў адну дачку:
Быў афіцэрам Баварскай арміі, удзельнічаў у бітвах Аўстра-Прускай (1866) і Франка-Прускай (1870) войнаў. Вучыўся ў Мюнхенскім універсітэце, дзе вывучаў філасофію, права, эканоміку і медыцыну. Сярод яго настаўнікаў былі фізік Філіп Жалі і хімік Юстус Лібіх. У 1872 годзе ён атрымаў ад універсітэта званне ганаровага доктара медыцыны. Затым Карл Тэадор працягнуў сваю адукацыю, вывучаючы афтальмалогію ў Вене і Цюрыху. Засмучаны смерцю сваёй жонкі і войнамі, ён пакінуў армію і стаў доктарам, а праз некаторы час і паспяховым акулістам. У 1874 ён уступіў у другі шлюб з Марыяй Жазэфай, інфантай Партугальскай (1857—1943), дачкой зрынутага караля Мігеля. Дзеці:
У 1877 годзе ён пачаў доктарскую практыку. У 1880 адкрыў вочную клініку ў сваім палацы, а ў 1895 — у Мюнхене. Яго жонка часта дапамагала яму ў якасці асістэнткі. Карл Тэадор памёр 30 лістапада 1909 года ў Кройце, Баварыя. Крыніцы
Спасылкі
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia