Альберт I (кароль Бельгіі)
Альберт I (фр.: Albert Léopold Clément Marie Meinrad de Saxe-Cobourg et Gotha; 8 красавіка 1875, Брусель — 17 лютага 1934, паблізу Намюра) — кароль бельгійцаў з 17 снежня 1909 года да канца жыцця. Сын прынца Філіпа і прынцэсы Марыі Гогенцолерн-Зігмарынген, пляменнік караля Леапольда II. БіяграфіяУступіў на пасад 23 снежня 1909 года. Адобрыў прыняцце законаў пра ўсеагульны воінскі абавязак (май 1913 года) і пра абавязковую школьную адукацыю. У гады Першай сусветнай вайны — галоўнакамандуючы бельгійскім войскам, удзельнічаў у баявых дзеяннях на рацэ Ізер. Па выніках вайны Бельгія атрымала: Эйпен, Мальмедзі і Морнэ, а таксама мандат на Руанду і Урундзі ў германскай Усходняй Афрыцы[6]. Загінуў пры альпінісцкім узыходжанні ў Ардэнах. Трон заняў яго сын Леапольд[7][8]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia