Праводзіў курс на цесны саюз з Вялікабрытаніяй і Францыяй, садзейнічаў урэгуляванню адносін з Нідэрландамі. Меў рэпутацыю «ўзорнага канстытуцыйнага манарха».
У 1816 годзе ажаніўся з дачкой прынца-рэгента, будучага караля Вялікабрытаніі Георга IV Шарлотай Аўгустай (у 1817 годзе памерла пры родах). Прызначаны генералам брытанскай арміі, член Палаты лордаў.
Пасля ўтварэння ў 1830 годзе незалежнай бельгійскай дзяржавы, абраны на бельгійскі сталец. Палітыка Леапольда I садзейнічала кансалідацыі маладой бельгійскай дзяржавы, умацаванню яе міжнародных пазіцый.
У 1832 годзе ажаніўся з дачкой караля французаў Луі-Філіпа, прынцэсай Луізай[7].
Бацька прынцаў Луі-Філіпа (памёр ва ўзросце 9 месяцаў), Леапольда, Філіпа і прынцэсы Шарлоты.