Аль-Біруні
![]() Абу Райхан Мухамад ібн Ахмад аль-Біруні (перс.: ابوریحان محمد بن احمد بیرونی, узб.: Abu Rayhon Muhammad ibn Ahmad Al Biruniy) (Харэзм, 4 верасня 973 — 9 снежня 1048, Газні) — вялікі узбекскі вучоны з Харэзма, аўтар шматлікіх капітальных прац па гісторыі, геаграфіі, філалогіі, астраноміі, матэматыцы, геадэзіі, мінералогіі, фармакалогіі, геалогіі і інш. У Еўропе быў вядомы пад лацінізаваным імем Альбероніус. Апрача сваёй роднай харэзмскай мовы, аль-Біруні валодаў цюркскай, фарсі, санскрытам, арабскай мовай, а таксама ведаў грэчаскую, сірыйскую мовы, іўрыт і берберскія мовы. Большую частку свайго жыцця Аль-Біруні правёў у Газні (тэрыторыя сучаснага Афганістана), дзе працаваў пры двары султана Махмуда Газнаві і яго наступнікаў Масуда і Маўдуда. Аль-Біруні прымаў удзел у паходах Махмуда ў Індыю, дзе таксама пражыў некалькі гадоў. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia