Тэхнецый

Тэхнецый (лац.: Technetium) Tc — радыеактыўны хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 43. Серабрыста-шэры метал. Гістарычна першы штучны элемент.

Гісторыя назвы

Ад ст.-грэч. τεχνητός - штучны, адлюстроўвае адкрыццё элемента шляхам сінтэзу.

Фізічныя ўласцівасці

Узор чыстага тэхнецыя

Поўная электронная канфігурацыя атама тэхнецыя: 1s22s22p63s23p63d104s24p64d55s2

Технеций - радыеактыўны пераходны метал. У звычайным выглядзе ён - метал серабрыста-шэрага колеру з гексагональной рашоткай (a = 2,737 Å, с = 4,391 Å)

Дзякуючы высокай механічнай трываласці і высокай тэмпературы плаўлення з'яўляецца добрым матэрыялам для мішэняў(метал, які абстрэльваецца часціцамі і іёнамі нізкай і сярэдняй энергіі, каб прывесі яго ва ўзбуджаны стан(каб ператварыць матэрыял у крыніцу гама-выпраменьвання) пры апрамяненні ў рэактары або на паскаральніку.

Хімічныя ўласцівасці

Знаходзячыся ў сёмай групе перыядычнай сістэмы Д. І. Мендзялеева, тэхніцы па хімічных уласцівасцях крыху падобны на марганец і даволі блізкі да рэнію. У злучэннях праяўляе дзевяць цэлалікавых ступеней акіслення ад −1 да +7 і яшчэ 5 дробавых (такіх як 2,5, 1,81, 1,67, 1,625, 1,5).

Пры ўзаемадзеянні з кіслародам утварае аксіды Tc2O7 і TcO2. Прыклад:

Ён не рэагуе з салянай, але лёгка раствараецца ў азотнай кіслаце. У такіх кіслотах, як серная ці фосфарная, технеций раствараецца толькі ў прысутнасці акісляльніка, напрыклад - перакісы вадароду.

Як рэній праяўляе значныя амфатэрныя ўласцівасці. Прыклад:

Пры гэтай рэакцыі ўтвараецца тэхніцавая кіслата , аксід азоту IV, вада.

Прымяненне

Выкарыстоўваецца ў рэактарабудаўніцтве, а таксама як гама-выпрамяняльнік у медыцынскай дыягностыцы пухліны галаўнога мозгу.



Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya