Узаемадзеянне ксенону з фторам прыводзіць да ўтварэння сумесі фтарыдаў, у якой у залежнасці ад умоў правядзення рэакцыі пераважаюць ды-, тэтра- або гексафтарыды. Зручным метадам сінтэзу дыфтарыду, што дазваляе пазбегнуць прамога фтаравання, з'яўляецца акісленне ксенону фтарыдам срэбра(II) пры кіслаце Люіса:
Фтарыды ксенону ўяўляюць сабою бясколерныя лятучыя крышталічныя рэчывы, якія лёгка гідралізуюцца:
Тэтра- і гексафтарыд ксенону значна больш адчувальныя да вільгаці паветра — пры трапленні ў ваду яны імгненна гідралізуюцца з утварэннем аксіду ксенону(VI):
Ксенонавая лямпа — адна з самых моцных крыніц святла (фары, пражэктары, праектары) са спектрам выпраменьвання блізкім да сонечнага (лямпы для цяпліц).
XeO3 — выбуховае рэчыва без шкодных газаў.
Літаратура
Неорганическая химия: В 3 т. / Под ред. Ю. Д. Третьякова. Т. 2: Химия непереходных элементов: Учебник для студ. высш. учеб. заведений / А.А. Дроздов, В.П.Зломанов, Г.Н.Мазо, Ф.М.Спиридонов.. — М.: Издательский центр «Академия», 2004. — 368 с.
↑Редкол.:Кнунянц И. Л. (гл. ред.). Химическая энциклопедия: в 5 т. — Москва: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — С. 548-549. — 671 с. — 100 000 экз.