ЦэзійЦэзій (лац.: Caesium), Cs — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 55. Канфігурацыя электронных абалонак: 6s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 132,90543. Прыродны ізатоп: 133Cs — стабільны. Штучна атрыманыя радыеактыўныя ізатопы з масавымі лікамі ад 123 да 142, найбольш устойлівы з іх 137Cs з перыядам паўраспаду 33 гады. Адкрыты ў 1860 годзе Р. Бунзенам і Г. Кірхгофам. Металічны цэзій атрыманы ў 1882 годзе К. Сэтэрбергам. Зямная кара утрымлівае 0,00065 % па масе. Цэзій — тыповы рассеяны элемент. Мінералы : авагардыт, палуцыт, ізаморфна замяшчае калій і рубідый у палявых шпатах і слюдах. Прамысловае значэнне мае мінерал палуцыт. Радовішчы ў ЗША, Швецыі, Канадзе, Казахстане. Металічны цэзій атрымліваюць шляхам уздзеяння металічных кальцыю, магнію, алюмінію на хларыд цэзію ў вакууме. Хімічныя ўласцівасціХімічна вельмі актыўны шчолачны метал, на паветры загараецца, з вадою, кіслотамі, галагенамі рэагуе з выбухам. Вельмі агрэсіўны ў расплаўленым стане. Пры награванні да тэмпературы вышэй 600 °C разбурае шкло[1]. Большасць соляў цэзію добра раствараюцца ў вадзе. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1. Найважнейшыя сферы выкарыстання:
137Cs — адзін з найважнейшых кампанентаў радыеактыўнага забруджвання біясферы адыходамі атамнай памысловасці і энергетыкі. Вядомыя ізатопыГл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia