Аляксандр Іванавіч Кандрусёў
Аляксандр Іванавіч Кандрусёў (1.12.1941, Кабылічы, Пухавіцкі раён — 4.3.1997) — беларускі гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1981). Кандыдат медыцынскіх навук[2]. БіяграфіяСкончыў Днепрапятроўскі медыцынскі інстытут (1965)[2]. Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (1965—1968), загадчык эпідэмічнага аддзела Мінскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1968), галоўны урач Мінскай гарадской дэзінфекцыйнай станцыі (1968—1971), галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінска (1971—1982)[2]. Начальнік Галоўнага санітарна-эпідэміялагічнага ўпраўлення Міністэрствы аховы здароўя БССР (1982—1983), намеснік міністра аховы здароўя (1983—1986), галоўны дзяржаўны санітарны ўрач БССР (1986—1987)[2]. Начальнік Галоўнага санітарна-эпідэміялагічнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР, намеснік галоўнага дзяржаўнага ўрача СССР (1987). Намеснік міністра аховы здароўя СССР, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач СССР (1987—1991). Віцэ-прэзідэнт Фонда аховы мацярынства і дзяцінства Расійскай Федэрацыі (1991—1993), прэзідэнт ЗАТ «Фарма-Сан» (1993—1997)[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia