Пцічанская
Пціча́нская[1] (трансліт.: Pcičanskaja, руск.: Птичанская; да 1964 г. — Кабылічы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на правым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці). Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 23 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 58 км ад Мінска, 20 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля аўтамабільнай дарогі Негарэлае — Пухавічы. ГісторыяРанняя гісторыяПад назвай Кабылічы згадваецца ў канцы XVII ст. у складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У XVII ст. вёска належала Янушу Быхаўцу. Януш Быхавец быў забіты ў маёнтку Таўкачэвічы ў часе наезду суседам Андрэем Вінкам з Шацка ў 1620 годзе, фальварак быў разбураны. Маёмасць перайшла брату Януша Базылю Быхаўцу (?—1653), шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла», які паходзіў са Смаленскай зямлі. Базыль — віленскі гродскі пісар (1623—1632), меў братоў Януша і Аляксандра Пракопа (памёр 1646). Базыль быў апекуном дзяцей Януша. Валодаў маёнткамі Таўкачэвічы, Шацк, Грэбені, Дудзічы з вёскамі Церабелі, Сяргеевічы і Кабылічы, Бакшты, Сідаровічы ў Менскім ваяводстве, ды іншымі землямі ў Гарадзенскім, Троцкім і Лідскім паветах. Памёр без нашчадкаў. У 1760 годзе (паводле іншых звестак у 1748) суддзя ваўкавыскі Уладзіслаў Быхавец перадаў правы на вечнае карыстанне Дудзічамі разам з фальваркамі Кавалевічы, Сяргеевічы і Кабылічі дачцэ Казіміра Аляксандры Заранак-Грабоўскай, якая разам з сястрой Альжбетай жыла ў Таўкачэвічах[2]. Належалі да маёнтка Сяргеевічы. Праз вена належалі Прозарам, Францішку Букатаму , Ліпскім. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1816 годзе уласнасць Ржавускіх, пазней належала Ельскім. У пачатку XIX ст. у Ігуменскі павеце Мінскай губерні, ёсць капліца і карчма. На карце Шуберта сярэдзіны XIX ст. на месцы сучаснай вёскі Пцічанская (Кабылічы) быў пазначаны маёнтак Кабылічы, а на месцы вёскі Прыстань была вёска Кабылічы. Пасля 1863 года валодае Пётр Папоў. У канцы XIX ст. у Цітвянскай воласці. У 1889 годзе маёнткам Кабылічы валодаў Іван Андрэевіч Бунге, шляхціц, лютэранін, было 400 дзесяцін зямлі[3]. У 1910 годзе адкрытае народнае вучылішча. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Працавала працоўная школа 1-й ступені, было 50 вучняў у 1922 годзе. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Полымя», была кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1943 годзе вёска была спалена[4]. 30 ліпеня 1964 года вёска Кабылічы праз «немілагучнасць» была перайменавана ў вёску Пцічанская[5]. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[6]. Насельніцтва
Галерэя
Спіс вуліц
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia