Аляксандр Ігаравіч Булычоў
Аляксандр Булычоў (нар. 19 лістапада 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі». Клубная кар’ераЗ 2017 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнага складу, да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. Дэбютаваў за «Шахцёр» 4 сакавіка 2020 года ў матчы за Суперкубак Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (0:2), адгуляўшы першы тайм. У Вышэйшай лізе ўпершыню згуляў 16 мая 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (2:0). У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[4], у складзе якой тройчы згуляў у Вышэйшай лізе, выступаў таксама за дубль. У студзені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Віцебска»[5]. У ліпені 2021 года пакінуў віцебскі клуб, так і не згуляўшы яго ў Вышэйшай лізе[6]. Неўзабаве быў арандаваны «Энергетыкам-БДУ»[7], дзе стаў трывала з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб[8]. Са студзеня 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама». У лютым, па пагадненні бакоў разарваўшы кантракт з «Шахцёрам», афіцыйна стаў іграком дынамаўцаў[9]. У жніўні 2022 года пакінуў брэсцкі клуб, а ў верасні стаў іграком уладзімірскага «Тарпеда»[10], дзе пераважна выхадзіў на замену. У сакавіку 2023 года далучыўся да віцебскага «Макслайна»[11]. У жніўні 2023 года пасля прагляду перайшоў у брэсцкае «Дынама»[12]. У снежні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[13]. У сакавіку 2024 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[14]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia