Аляксандр Аляксандравіч Малабіцкі

Аляксандр Аляксандравіч Малабіцкі
Нараджэнне 25 красавіка 1977(1977-04-25) (48 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Аляксандр Аляксандравіч Малабіцкі (нар. 25 красавіка 1977, г. Жлобін) — беларускі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 красавіка 1977 года ў г. Жлобіне Гомельскай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Тэхналогія і абсталяванне высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў»; Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога па спецыяльнасці «Металургічныя працэсы і матэрыялаапрацоўка»; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Камунікацыя ў сферы грамадскіх сувязей»[1].

Працаваў памочнікам майстра, начальнікам змены рамонтна-механічнага цэха, майстрам вытворчага навучання ў навучальным цэнтры, інжынерам 2-й катэгорыі, інжынерам 1-й катэгорыі аддзела развіцця і ацэнкі дзейнасці персаналу, намеснікам начальніка, начальнікам аддзела інфармацыі, ідэалогіі і развіцця персаналу Беларускага металургічнага завода[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Жлобінскай акругі № 40. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1].

Сям’я

Жанаты, мае двух сыноў.

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya