Аляксандр Аляксандравіч Пятроў
Аляксандр Аляксандравіч Пятроў (нар. 28 студзеня 1942, г. Чалябінск, РСФСР, СССР) — савецкі дзяржаўны дзеяч, кандыдат эканамічных навук (1992). БіяграфіяУ 1963 годзе скончыў Іванаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-хімік-тэхнолаг». У 1981 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. 1963—1969: Курскі камбінат хімічнага валакна (Курскхімвалакно). Прайшоў шлях ад майстра-стажора да начальніка цэха. 1969—1973: Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (Магілёўхімвалакно). Начальнік вытворчасці штапельнага валакна, намеснік галоўнага інжынера камбіната. 1973—1975: дырэктар Магілёўскага завода штучнага валакна імя Куйбышава. 1975—1977: Магілёўскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно». Галоўны інжынер — першы намеснік генеральнага дырэктара. 1977—1980: сакратар парткама на правах райкама Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно». 1980—1981: старшыня Выканаўчага камітэта Магілёўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. 1981—1985: генеральны дырэктар Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» — «Магілёўхімвалакно». 1985—1988: намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (У 1986 годзе кіраваў рабочай групай Савета Міністраў БССР па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі БССР). 1988—1991: першы намеснік старшыні Бюро Савета Міністраў СССР па хіміка-лясным комплексе — у рангу міністра СССР. 1991—1992: першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па хіміі і біятэхналогіях. З 1992 года працуе ў прыватным бізнесе. Жанаты, двое дзяцей. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1981—1984, 1984—1988), Член ЦК КПБ (1986—1990). Член камісіі па пытаннях грамадзянства Расіі пры прэзідэнце РФ (1992—1995). Навуковая дзейнасцьКандыдат эканамічных навук. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Прадукцыйнасць працы — метадалогія аб’ектыўнай ацэнкі яе росту». (Дысертацыя: рашэнне Савета МДУ імя М. В. Ламаносава ад 16 студзеня 1992 года). Аўтар 11 вынаходак ў галіне хіміі і IT-тэхналогій і 30 навуковых работ, у тым ліку:
Кнігі
Узнагароды
|
Portal di Ensiklopedia Dunia