Аляксандр Віктаравіч Студнеў
Аляксандр Віктаравіч Студнеў (нар. 17 ліпеня 1974[1], Магілёў) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (з 4 сакавіка 2025). БіяграфіяНарадзіўся 17 ліпеня 1974 года ў Магілёве. У 1997 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, а пасля — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2007 года працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытаннях горадабудаўніцтва, архітэктуры, капітальнага будаўніцтва, ільготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, экалогіі і інш. Аляксандр Студнеў зрабіў кар’еру ў будаўнічай сферы і органах выканаўчай улады — ад майстра ў БУ-76 будаўнічага трэста № 12[2] да старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама (з 2013 года). Узначальваў ІРУП «Белбудцэнтр». 12 мая 2017 года прызначаны старшынёй Бабруйскага гарвыканкама. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Магілёўскага гарвыканкама[3][4]. 4 сакавіка 2025 года прызначаны Міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[5]. Узнагароды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia