Віктар Іванавіч Шорыкаў
Віктар Іванавіч Шорыкаў (нар. 1950, г. Маларыта, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяУ 1966—1971 гадах вучыўся ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце па спецыяльнасці «будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне». У 1971—1973 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай». У 1973—1976 гадах працаваў інжынерам, старэйшым інжынерам Магілёўскага завода прылад для падрыхтоўкі першаснай інфармацыі, у 1976—1978 гадах начальнік бюро па новай тэхніцы, у 1978—1985 гадах начальнік цэха (з 1981 года — Магілёўскі завод «Тэхнапрыбор»). У 1985—1991 гадах дырэктар Магілёўскага завода «Чырвоны металіст». З ліпеня 1991 па 2002 года генеральны дырэктар «Тэхнапрыбора». З 4 сакавіка 2002 года па 8 снежня 2009 года займаў пасаду старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта. УзнагародыУзнагароджаны ў 1981 годзе Граматай Вярхоўнага Савета БССР, у 1982 годзе — знакам «Выдатнік прыборабудавання», у 1999 годзе — прысвоена званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь». Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia