Станіслаў Пятровіч Барадаўка
Станіслаў Пятровіч Барадаўка (нар. 21 жніўня 1956, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяУ 1978 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1]. Працоўны шлях пачаў з пасады майстра Глускага раёна электрычных сетак Бабруйскага прадпрыемства электрычных сетак РЭУ «Магілёўэнерга» ў г. Бабруйску. Далей займаў пасаду начальніка Бабруйскага сельскага РЭС Бабруйскага прадпрыемства электрычных сетак «Магілёўэнерга». У 1986—1995 гг. працаваў старшынёй прафсаюзнага камітэта Бабруйскага прадпрыемства электрычных сетак «Магілёўэнерга», намеснікам дырэктара і галоўным інжынерам Бабруйскіх электрычных сетак[1]. У 1995—2001 гадах старшыня Ленінскага райвыканкама г. Бабруйска, затым главой Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска. У 2001—2008 гадах працаваў дырэктарам філіяла РУП «Магілёўэнерга» Бабруйскія электрычныя сеткі. З 3 студзеня 2008 года быў генеральным дырэктарам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўэнерга»[1]. З 8 снежня 2009 года Старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта[1]. 15 красавіка 2013 года сышоў у адстаўку[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia