Аляксандр Аляксандравіч Смалянскі
Аляксандр Аляксандравіч Смаля́нскі (13 жніўня 1934, былы зернесаўгас «Кастрычнік», Беразнегавацкі раён, Мікалаеўская вобласць, Украіна — 17 верасня 1998) — беларускі харэограф, педагог. Заслужаны артыст БССР (1983). БіяграфіяСкончыў у 1955 годзе Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча. З 1955 года артыст балета Данецкага , саліст і педагог-рэпетытар Малдаўскага тэатраў оперы і балета, педагог Малдаўскага харэаграфічнага вучылішча. З 1964 года балетмайстар-рэпетытар, педагог-рэпетытар, загадчык балетнай трупы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. ТворчасцьНа беларускай сцэне ўдзельнічаў у пастаноўцы балетаў беларускіх кампазітараў «Альпійская балада», «Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава, «Пасля балю» Г. Вагнера, класічных і сучасных балетных спектакляў «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага, «Папялушка », «Рамэа і Джульета » С. Пракоф'ева, «Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф'ева, «Сільфіда » Х. Левенскольда , «Чыпаліна » К. Хачатурана, «Стварэнне свету» А. Пятрова, «Спартак» А. Хачатурана, «Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына, вакальна-харэаграфічнага прадстаўлення «Карміна Бурана» на музыку К. Орфа, «Балеро » М. Равеля. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia