Аляксандр Андрэевіч Данілевіч
Аляксандр Андрэевіч Данілевіч (нар. 1877, в. Моўчадзь Слонімскага павета Гродзенскай губ., цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл. — 10 кастрычніка 1954[1], Вільня) — педагог, матэматык, публіцыст. БіяграфіяСкончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1896). Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце універсітэта Шаняўскага ў Маскве. У 1915 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным руху высланы ў Верхаянск Іркуцкай губерні. Восенню 1917 года прыехаў у Мінск. Працаваў у першых беларускіх навучальных установах. Публікаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Звон», «Беларусь», «Беларускае жыццё», часопісе «Рунь». З 1920 года ў Заходняй Беларусі. Выкладаў матэматыку ў Навагрудскай і Віленскай беларускіх гімназіях. Распрацоўваў беларускую матэматычную тэрміналогію, аўтар падручніка па матэматыцы на беларускай мове. Пасля 2-й сусветнай вайны чытаў курс вышэйшай матэматыкі ў віленскіх ВНУ. Памёр у 1954 годзе ў Вільні, пахаваны на Ліпаўскіх могілках недалёка ад царквы, 100 метраў ад Яна Цеханоўскага. Да вянка на магіле быў прымацаваны фотаздымак яго вучняў (7-га класа Навагрудскай беларускай гімназіі) з тэкстам:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia