Аляксандр Васільевіч Бадакоў
Аляксандр Васільевіч Бадакоў (23 лютага 1926, в. Бахараўка, Рослаўльскі раён, Смаленская вобласць — 29 верасня 2014) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1958), прафесар (1978)[2]. БіяграфіяСкончыў БДУ ў 1950. У 1950—1954 гадах — на камсамольскай працы, у 1958—1960 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1962—1973 гадах — загадчык кафедры філасофіі Мінскага педагагічнага інстытута, у 1973—1978 гадах — рэктар Гродзенскага педагагічнага інстытута, у 1978—1994 гадах — рэктар Гродзенскага ўніверсітэта[2], у 1994—1998 — прафесар кафедры філасофіі Гродзенскага ўніверсітэта, у 1998—2008 — прафесар, загадчык кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў[3]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па праблемах свядомасці, пазнання, сацыяльных наступстваў НТР, камуністычнага выхавання[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia