Андрэй Дзмітрыевіч Кароль
Андрэ́й Дзмі́трыевіч Каро́ль (нар. 30 кастрычніка 1972, г. Гродна) — беларускі педагог. Доктар педагагічных навук, прафесар. Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2013—2017), рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2017)[3]. БіяграфіяНарадзіўся 30 кастрычніка 1972 года ў Гродне. У 1995 годзе скончыў інжынерны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Радыёфізіка і электроніка». З 1999 года выкладаў на кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і эканамічнай інфарматыкі Гродзенскага філіяла Інстытута сучасных ведаў. З 2000 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Працаваў старшым выкладчыкам, потым кіраўнік аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі і загадчык кафедры псіхалогіі і педагогікі. Працаваў у ГрДМУ да 2008 года. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Метад эўрыстычнага дыялогу як сродак актывізацыі навучальна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў», а ў 2009 годзе доктарскую дысертацыю «Мадэляванне сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу». (Масква, Расійская акадэмія адукацыі). У 2010 годзе прысвоена навуковая ступень ВАК Расіі, а ў 2018 годзе прысвоена навуковае званне «прафесар» ВАК Беларусі. У 2012 годзе пачаў працаваць у ГрДУ імя Янкі Купалы загадчыкам кафедры педагогікі педагагічнага факультэта. З сакавіка 2013 года па верасень 2017 года быў рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы[4]. Рэктар БДУ. Кіраванне палітычнымі рэпрэсіямі28 верасня 2017 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[5]. Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі кіраваў палітычна-матываванымі рэпрэсіямі супраць выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта[6]. Само кіраўніцтва БДУ паведамляла, што з 9 жніўня 2020 года па жнівень 2023 года паводле палітычных матываў у БДУ былі звольнены 50 работнікаў, двое атрымалі заўвагі, а трое — вымовы. Акрамя таго, былі адлічаныя 140 студэнтаў[6]. Паводле перапісак Караля, атрыманах групай Кіберпартызаны, вядома што сам Кароль дакладваў супрацоўнікам МУС пра палітычныя акцыі студэнтаў.[6] З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання ад Паўлоўскай выбарчай акругі № 26[7]. Узнагароды, званні
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia