Ірына Фёдараўна Кітурка
Ірына Фёдараўна Кітурка (нар. 1 чэрвеня 1970, в. Чарнаўчыцы, Брэсцкі раён) — беларускі гісторык, педагог. Спецыяліст па эканамічнай гісторыі Беларусі XVIII стагоддзя. Доктар гістарычных навук (2024), дацэнт (2008). БіяграфіяНарадзілася 1 чэрвеня 1970 года ў вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна[1]. У 1993 годзе скончыла гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы. У 1993—1998 гадах працавала настаўніцай гісторыі ў СШ № 23 г. Гродна[1]. Скончыла аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзяржаўныя ўладанні на землях Беларусі ў другой палове XVII—XVIII ст.: палітыка гаспадарчага аднаўлення і развіцця»[1]. У 2001—2007 гадах працавала ў Інстытуце паслядыпломнай адукацыі ГрДУ імя Я. Купалы: выкладчык, дацэнт, намеснік дэкана факультэта бесперапыннай адукацыі. У 2008—2015 гадах дэкан факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Я. Купалы. З 2016 года начальніца вучэбна-метадычнага ў праўлення, першы прарэктар, з 2017 года рэктар ГрДУ імя Я. Купалы[1]. Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Горкаўскай выбарчай акрузе № 3. Старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі[2]. У 2019 годзе скончыла Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Скончыла дактарантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1]. 24 мая 2024 года Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ёй наданы навуковы ступень доктара гістарычных навук[3]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: эканамічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагоддзяў, дзяржаўная мытная служба Вялікага Княства Літоўскага, Скарбовая камісія Вялікага Княства Літоўскага, крыніцы эканамічнай гісторыі Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў[1]. УзнагародыУзнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі (2018), Граматай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (2018, 2020), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі (2020), Граматай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2020), нагрудным знакам Упраўлення ўнутраных спраў «За адзнаку» (2020), юбілейным медалём «90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь», нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (2022)[1]. Пераможца рэспубліканскага конкурса «Жанчына года-2021» у намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва»[1]. Сям’яУ шлюбе з гісторыкам Юрыем Кітуркам, дырэктарам Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Пазнаёміліся яны, калі разам з вучобы ездзілі на бульбу[4]. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia