Аляксандр Васільевіч Даманаў
Аляксандр Васільевіч Дама́наў (10 сакавіка 1940, г. Клінцы, Бранская вобласць, РСФСР — 19 красавіка 2014, г. Віцебск) — беларускі мастак. БіяграфіяСкончыў у 1973 годзе мастацка-графічнае аддзяленне Златавустаўскага педагагічнага вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1990 года. Жыў у Віцебску[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года[1]. Пасля смерці жонкі, застаўся адзін і быў ўжо фізічна зусім хворым. Памёр 19 красавіка 2014 года. Пасля смерці мастака практычна ўсе працы, якія знаходзіліся ў яго кватэры, зніклі. Выкрадальнікі так і не былі выяўлены. Захавалася толькі 12 жывапісных твораў Аляксандра Доманова, якія мастак пры жыцці падарыў Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею[2]. ТворчасцьПрацаваў у станковым жывапісе ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Творам уласцівыя моц і насычанасць, свежасць і каларыт. Асноўныя работы: палотны «Бярозы», «Вясна», «Сланечнік», «Вецер», «Восень», «Зіма. Рака Віцьба», «Сакавік», «Вясковы пейзаж»[1]. Сям’яДзяцей у сям’і не было[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia