Аляксандр Віктаравіч Комлеў
Аляксандр Комлеў (нар. 26 чэрвеня 1994, Асіповічы) — беларускі футбаліст, нападнік. Клубная кар’ераВыхаванец асіповіцкага футбола, у маладым узросце трапіў у сістэму мінскага «Дынама». Спачатку гуляў за дубль, пасля за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе. Другую палову сезона 2012 правёў у «Бярозе-2010». У 2013 годзе перайшоў у «Зорку-БДУ». Спачатку пераважна выхадзіў на замену, а пасля зыходу ўлетку 2014 года асноўнага бамбардзіра каманды Аляксея Хадневіча ў магілёўскі «Дняпро» выдатна замяніў яго на вастрыні атакі, забіўшы агулам 9 галоў у сезоне 2014. У снежні 2014 года падпісаў кантракт з «Мінскам»[2]. Праходзіў перадсезонную падрыхтоўку з асноўнай камандай «Мінска», але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў складзе. У сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Белшыне»[3], аднак у выніку ў красавіку быў арандаваны «Віцебскам»[4]. 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне матча з мікашэвіцкім «Гранітам» (1:1). У стартавым складзе віцебскага клуба так ніводнага разу і не з’явіўся, 8 разоў выхадзіў на замену і правёў на полі ўсяго 97 хвілін. У ліпені 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Мінск»[5]. 24 ліпеня было абвешчана аб вяртанні Аляксандра ў Першую лігу: да канца сезона нападнік быў арандаваны «Лідай»[6]. У складзе «Ліды» замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў сталічны клуб[7]. У студзені 2016 года пачаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Мінскам», але пазней далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[8]. У ліпені 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[9], аднак па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду. Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2018 года далучыўся да другалігавых «Асіповічаў», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў. Па заканчэнні сезона 2021 завяршыў кар’еру па стане здароўя[10]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia