Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 (30-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2020 года. Склад удзельнікаўПа выніках сезона 2019 «Баранавічы» выбылі з Першай лігі ў Другую; «Арсенал», «Ашмяны-БДУФК» і «Маладзечна» атрымалі месца ў Першай лізе. Пазней, у сувязі са спыненнем існавання магілёўскага «Дняпра» (які быў адроджаны і новай камандай заявіўся ў Другую лігу), з’явілася яшчэ адно месца ў Першай лізе, якое атрымаў «Андэрдог». Дзяржаўнае «Маладзечна» і прыватны «Андэрдог» спачатку збіраліся абодва заяўляцца ў Першую лігу, але неўзабаве ўзнікла ідэя аб’яднання клубаў. Планавалася, што аб’яднанай камандай стане «Андэрдог» і будзе заяўлены ў Першую лігу, аднак пазней з-за адмовы ад фінансавання чысцінскі клуб вырашыў не ўдзельнічаць у Першай лізе, а пасля адмовіўся і ад Другой лігі. «Маладзечна» заявілася ў Другую лігу, а два месцы ў Першай лізе засталіся вакантнымі. У Другой лізе, нягледзячы на адмову ад удзелу некалькіх леташніх клубаў, з’явілася значная колькасць новых удзельнікаў, у сувязі з чым было вырашана падзяліць лігу на дзве групы, які гэта было ў 2014—2015 гадах. Фармат і склад удзельнікаў былі зацверджаны 6 красавіка[1]: у групах было вызначана па 11 каманд; было вырашана, што па тры найлепшыя клубы выходзяць у фінальны этап, дзе разыгрываюцца дзве прамыя пуцёўкі ў Першую лігу, а трэцяя каманда згуляе пераходныя матчы з апошняй камандай Першай лігі. Тыя ж каманды, якія занялі ў групах месца ніжэй за трэцяе, гулялі паміж сабой стыкавыя матчы для вызначэння вынікавых месцаў з 7 па 22. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія папоўнілі Другую лігу
Клубы, якія пакінулі Другую лігу
Перайменаванні клубаў
Клубы-ўдзельнікі
Першы этапГрупа A (дывізіён Э. Малафеева)
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 26 лістапада 2020 Група B (дывізіён С. Алейнікава)
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 27 лістапада 2020 Фінальны этап
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 29 лістапада 2020 Пераходныя матчыПа выніках сезона клуб «Маладзечна», які заняў трэцяе месца ў Другой лізе, атрымаў права на пераходныя матчы за месца ў Першай лізе супраць светлагорскага «Хіміка» (апошняе, 14-е, месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Хімік» захаваў месца ў Першай лізе на наступны год. Першы матч
Матч у адказ
Стыкавыя матчы за 7—22 месцыПершыя матчы прайшлі 17 кастрычніка, матчы ў адказ — 24 і 25 кастрычніка 2020 года.
Заўвагі. 1. Каманда «Першы Рэгіён», якая знялася з турніру ў канцы першага этапу, аўтаматычна атрымала два тэхнічныя паражэнні (3:0) ад «Полацка-2019», які такім чынам атрымаў выніковае 17-е месца. 2. У першым матчы «Чайка» — «Жлобін» гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне (3:0) у сувязі з няяўкай. Статыстыка ігракоўБамбардзіры
Крыніца: Football.By ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia