Аляксандр Заслаўскі (сын Януша)
Аляксандр Заслаўскі (па 1577—1629) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян валынскі (1605—1615), ваявода брацлаўскі (1615—1628) і кіеўскі (з 1628). Па смерці бацькі атрымаў маёнткі роду Астрожскіх (60 горадў і мястэчак). Трымаў Жытомірскае староства, II ардынат астрожскі. БіяграфіяЗ княжацкага роду Заслаўскіх герба «Баклай», сын Януша і Аляксандры з Сангушкаў. Атрымаў грунтоўную адукацыю ў заходнееўрапейскіх універсітэтах. Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў. Ажаніўся з Ефрасінняй Астрожскай (шлюб у 1605), з якой меў сыноў Францішка, Караля, Януша Базыля, Кастантына Аляксандра, Уладзіслава Дамініка і Януша Ісідора, а таксама дачок Сузанну і Канстанцыю. На хросных бацькоў для сваіх дзяцей запрашаў убогіх і жабракоў[4]. У варшаўскай бібліятэцы аа. Капуцынаў захоўваюцца кнігі з прыватнай бібліятэкі А. Заслаўскага, у тым ліку: лац.: Joan Herdani. De quatuor summis inferiis libri tres. Argentorati 1556; Opus chronologicum… auctore Jacobo Gordono Lesmoreo. Scoto. Societatis Jesu doctore theologo. Coloniae 1614; Petri Matthaei. Historiarum Franciae continuatarum… interprete Johanne Friderico Salveldt. Darmstadino. Francofurti 1613. Імаверна, кнігі патрапілі туды праз бібліятэку кляштара аа. Капуцынаў у Астрозе[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia