Львоўская зямля

Львоўская зямля
Герб
Герб
Краіна Каралеўства Польскае
Рэч Паспалітая
Уваходзіць у Рускае ваяводства
Адміністрацыйны цэнтр Львоў
Час існавання 13401772

Львоўская зямля (лац.: terra Leopoliensis, польск.: Ziemia lwowska) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 года — у Рэчы Паспалітай), частка Рускага ваяводства. Адміністрацыйны цэнтр — горад Львоў, там жа праходзілі сеймікі.

Падзел

  • Львоўскі павет з цэнтрам у Львове: гродскае староства, дэпутацкі (земскі) і гаспадарскі сеймік;
  • Жыдачыўскі павет з цэнтрам у Жыдачыве: гродскае староства.

Львоўскі стараста склікаў усю шляхту зямлі пад Глінянамі. Паветы абіралі 6 дэпутатаў для кароннага і скарбовага трыбуналаў на дэпутацкім і гаспадарчым сейміку.

Межы

Львоўская зямля межавала:

У склад Львоўскай зямлі як адміністрацыйнай адзінкі ўваходзіла таксама Жыдачыўская зямля (або Жыдачыўскі павет), з якой уласна Львоўская зямля межавала на поўдні.

У адпаведнасці з каралеўскай люстрацыяй, складзенай у 1676 годзе, ва ўсёй Львоўскай зямлі было 42 горада і 618 вёсак, у павеце (г.зн. у Жыдачыўскай зямлі) — яшчэ 9 гарадоў і 170 вёсак

Буйнейшыя гарады і мястэчкі:

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya