Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі
Князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі-Астрожскі (польск.: Władysław Dominik Zasławski-Ostrogski, 1616 — 5 мая 1656) — польскі магнат, перадапошні прадстаўнік княскага роду Астрожскіх (дакладней, іх малодшай галіны — князёў Заслаўскіх). Трэці Астрожскі ардынат (1629—1656), канюшы вялікі каронны (з 1636), ваявода сандамірскі (1645—1649) і кракаўскі (1649—1656). староста луцкі (1639—1653), рэгіментар каронных войскаў (1648). Стаў спадчыннікам самых багатых сем’яў у Рэчы Паспалітай — Заслаўскіх і Астрожскіх, пасля аб’яднання маёмасці стаў найбагацейшым чалавекам ва ўсёй краіне, саступаючы ў багацці і ўплыве толькі Любамірскім. Сын ваяводы брацлаўскага і кіеўскага, князя Аляксандра Янушавіча Заслаўскага (1577—1629), і Ефрасінні Астрожскай (пам. 1628). Паводле сведчання сучаснікаў, быў высокаадукаваным чалавекам, ведаў некалькі замежных моў, любіў літаратуру і сам спрабаваў пісаць[6]. БіяграфіяАтрымаўшы ў спадчыну ад свайго дзеда, кашталяна кракаўскага князя Януша Астрожскага і бацькі, ваяводы кіеўскага князя Аляксандра Заслаўскага, Астрожскую ардынацыю , Уладзіслаў-Дамінік Заслаўскі стаў багацейшым землеўладальнікам Рэчы Паспалітай, саступаючы ў гэтым дачыненні толькі Станіславу Любамірскаму . Сваёй рэзідэнцыяй ён выбраў ладна перабудаваны пасля казацкіх набегаў Старасельскі замак , першапачаткова закліканы абараняць подступы да Львова з боку Берладскага шляху . У 1639 годзе князь Уладзіслаў Заслаўскі на чале значнага ваеннага атрада прыбыў на сойм у Варшаву. Валодаючы вялікай колькасцю маёнткаў, Заслаўскі меў магчымасць утрымліваць вялікае надворное войска. Так, у паходзе ў 1646 годзе супраць крымскіх татараў ён выставіў конны атрад з васьмісот чалавек. У 1649 годзе баях з паўсталымі казакамі і сялянамі пад Дубнам дзейнічалі 12 княскіх харугваў, у якіх было каля 1200 воінаў. У 1636 годзе князь Уладзіслаў Заслаўскі атрымаў пасаду канюшага вялікага кароннага . У 1639 годзе яму было перададзена ў валоданне луцкае староства. У 1645 годзе Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі быў прызначаны ваяводам сандамірскім. ![]() Падчас паўстання пад кіраўніцтвам запарожскага гетмана Багдана Хмяльніцкага князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі на баку караля прыняў удзел у бітве пад Берасцечкам, камандаваў польскімі войскамі ў бітве пад Піляўцамі . Нягледзячы на гэта, Хмяльніцкі прадпісваў казакам не чапаць уладанняў князя, празванага тымі за спешчанасць і ляноту «пярынай». У чэрвені-ліпені 1648 года пры падтрымцы канцлера Ежы Асалінскага ваявода сандамірскі князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі быў абраны на сойме рэгіментарам (часовым галоўнакамандуючым) польска-шляхецкага апалчэння для падаўлення казацка-сялянскага паўстання на Украіне. Яго таварышамі былі прызначаныя падчашы вялікі каронны Мікалай Астрарог і харунжы вялікі каронны Аляксандр Канецпольскі . У ліпені-жніўні 1648 года галоўны рэгіментар Уладзіслаў Заслаўскі сабраў шляхецкае апалчэнне пад Глінянамі ў Галіцыі. Іншы буйны ўкраінскі магнат і ваявода рускі Іерамія Вішнявецкі, які варагаваў з Заслаўскім, адмовіўся падпарадкоўвацца яго загадам і збіраў шляхецкія атрады пад сваім камандаваннем пад Збаражам і Чалганскім каменем на Валыні. Толькі пасля працяглых перамоваў магнаты Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі і Іерамія Вішнявецкі аб’ядналі свае сілы для сумеснай барацьбы з Багданам Хмяльніцкім. У верасні 1648 года ў бітве пад Піляўцамі польска-шляхецкая армія пацярпела поўнае паражэнне ад казацка-сялянскага апалчэння пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Летам 1649 года пасля смерці Станіслава Любамірскага Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі атрымаў ад караля Яна II Казіміра пасаду ваяводы кракаўскага. Вясной таго ж года прадоўжыў узброеную барацьбу супраць паўсталых казакоў на Украіне. Магнаты Іерамія Вішнявецкі, Уладзіслаў Заслаўскі і Аляксандр Канецпольскі збіралі шляхецкія атрады пад Збаражам. У канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1651 года ваявода кракаўскі Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі удзельнічаў у бітве з аб’яднанай казацка-татарскай арміі пад Берасцечкам. З-за здрады крымскага хана, які заключыў сепаратны дагавор з Рэччу Паспалітай і паланіў Багдана Хмяльніцкага, палякі акружылі і разграмілі казацкія палкі. Падчас Першай Паўночнай вайны (1655—1660), калі шведскі кароль Карл X Густаў акупаваў большую частку Польшчы, князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі захаваў вернасць каралю Рэчы Паспалітай Яну ІІ Казіміру Вазе. У 1656 годзе незадоўга да смерці Уладзіслаў Заслаўскі кіраваў абаронай крэпасці Пшэмысля ад шведаў. Сям’яЖонкі і дзеціУладзіслаў Дамінік Заслаўскі быў двойчы жанаты. У 1634 годзе ажаніўся першым шлюбам з Соф’яй Лігяжанкай (каля 1616 — 1649), дачкой кашталяна сандамірскага Мікалая Лігезы , ад шлюбу з якой дзяцей не меў. У лютым 1650 года другасна ажаніўся з Кацярынай Сабескай (1634—1694), дачкой кашталяна кракаўскага Якуба Сабескага і Соф’і Тэафілы Даніловіч . Дзеці:
![]() Партрэты![]() На сёння ёсць два вядомыя (партрэты (алей, палатно) князя пэндзля Барталамея Стробеля. Першы пакаленны: 3/4, фр.: en face, датаваны 1635 годам, захоўваецца ў Вілянуўскім палацы (Варшава). Другі, відаць, быў зроблены мастаком праз год, на адзначэнне атрыманнем князем тытула канюшага вялікага кароннага. Адлюстраваны ў поўны рост, памер 194×125, захоўваецца ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у Мінску[7]. Трэці партрэт невядомага аўтара захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве[8]. Вядомы таксама партрэт, які атрыбутуецца Петэру Данкерцу дэ Рыю і захоўваецца ў Вілянуўскім палацы . На ім Уладзіслаў Дамінік паказаны ў поўны рост і апрануты ў касцюм па польскай модзе[9]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia