Аляксандр Канстанцінавіч Мацвееў
Алякса́ндр Канстанці́навіч Мацве́еў (8 ліпеня 1926, Свярдлоўск — 9 кастрычніка 2010, там жа) — савецкі і расійскі лінгвіст, спецыяліст у галіне ўральскай і паўночнарускай дыялектнай лексікі і субстратнай тапанімікі. Займаўся таксама этымалогіяй, анамастыкай, фіна-ўгразнаўствам, тэорыяй моўных кантактаў. Член-карэспандэнт РАН з 7 снежня 1991 года па секцыі гуманітарных і грамадскіх навук (мовазнаўства). Прафесар УрДУ ім. А. М. Горкага (Екацярынбург), заснавальнік уральскай анамастычнай школы. БіяграфіяУ 1949 годзе скончыў факультэт рускай мовы і літаратуры Хабараўскага педагагічнага інстытута. З 1952 года — ва УрДУ ім. А. М. Горкага. У 1958 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Финно-угорские заимствования в русских говорах Северного Урала». У 1961—2005 гадах — загадчык кафедры рускай мовы і агульнага мовазнаўства УрДУ. Доктар філалагічных навук (1970, дысертацыя «Русская топонимика финно-угорского происхождения на территории севера Европейской части СССР»), прафесар (1971), заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1988). Навуковая дзейнасцьА. К. Мацвееў — аўтар больш за 270 навуковых публікацый, кіраўнік навуковай школы ў галіне анамастыкі і тапаніміі. Зрабіў значны ўнёсак у даследаванне практычных і тэарэтычных праблем этымалогіі, анамастыкі, дыялекталогіі, старажтынейшай гісторыі фіна-уграў. Быў шырока вядомы як бліскучы лектар, педагог, эрудыт. Стваральнік тапанімічнай экспедыцымі УрДУ — унікальнай навуковай супольнасці, якая назапасіла мільённыя картатэкі палявых лексічных і анамастычных матэрыялаў. Пад кіраўніцтвам А. К. Мацвеева складзена большасць тамоў асноўнага корпуса «Словаря русских говоров Среднего Урала» (1981—1988). Ён таксама кіраваў стварэннем «Словаря говоров Русского Севера» (тт. 1—3) і «Материалов к словарю финно-угро-самодийских заимствований в говорах Русского Севера» (т. 1, 2004). А. К. Мацвеевым былі падрыхтаваны першы тапанімічны і першы аранімічны слоўнікі Урала. А. К. Мацвееў быў галоўным рэдактарам усерасійскага навуковага часопіса «Вопросы ономастики» з моманту яго стварэння да сваёй смерці. Педагагічная дзейнасцьВа УрДУ А. К. Мацвееў у розны час чытаў курсы «Введение в языкознание», «Общее языкознание» і «Введение в славянскую филологию», а таксама спецкурсы «Топонимия Урала», «Методы топонимических исследований», «Происхождение славян (лингвистический аспект)», «Меря и мерянский язык», «Индоевропейцы и индоевропейские языки». Сярод яго вучняў — вядомыя спецыялісты ў галіне дыялекталогіі і анамастыкі: праф. А. Л. Беразовіч, праф. Т. М. Дзмітрыева, праф. М. Э. Рут і інш. Пад кіраўніцтвам А. К. Мацвеева былі абаронены 6 доктарскіх і больш за 30 кандыдацкіх дысертацый. Асноўныя працы
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia