Алена Львоўна Беразовіч

Алена Львоўна Беразовіч
Дата нараджэння 2 студзеня 1966(1966-01-02) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнаўца, антраполаг, выкладчыца ўніверсітэта, географ
Навуковая сфера этналінгвістыка, анамастыка і дыялекталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
  • Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага[d]
Навуковы кіраўнік Aleksandr Matveyev і Mariya Rut

Але́на Льво́ўна Беразо́віч (нар. 2 студзеня 1966(1966-01-02), Свярдлоўск) — расійскі лінгвіст, доктар філалагічных навук, прафесар РАН (2015), член-карэспандэнт РАН (2016)[1], прафесар Уральскага федэральнага ўніверсітэта.

Біяграфія

Нарадзілася 2 студзеня 1966 года ў Свярдлоўску.

Выпускніца філалагічнага факультэта УрДУ (1988). Вучаніца члена-карэспандэнта РАН, прафесара А. К. Мацвеева. З 1986 года працуе на кафедры рускай мовы і агульнага мовазнаўства УрДУ, спачатку лабарантам, вучоным сакратаром тапанімічнай лабараторыі, з 1991 года вядзе выкладчыцкую працу (асістэнт, дацэнт, з 2001 года — прафесар той жа кафедры).

У 1992 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Семантычныя мікрасістэмы ў рускай тапаніміі», у 1999 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Руская тапанімія ў этналінгвістычным аспекце». Прафесар РАН (2015). 28 кастрычніка 2016 года абрана членам-карэспандэнтам РАН па Аддзяленні гісторыка-філалагічных навук.

У 2006—2014 гадах — па сумяшчальніцтве вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута рускай мовы імя В. У. Вінаградава РАН. Член экспертнага савета ВАК РФ па філалогіі і мастацтвазнаўстве (2015—2018).

Належыць да Уральскай анамастычнай школы, з’яўляецца арганізатарам Уральскай этналінгвістычнай школы.

Навуковая дзейнасць

А. Л. Беразовіч — спецыяліст у галіне рускай і славянскай этналінгвістыкі, анамастыкі, дыялектнай лексікалогіі, этымалогіі і семантычнай рэканструкцыі, аўтар больш за 300 навуковых і навукова-метадычных прац, сярод якіх 6 манаграфій (у тым ліку «Топонимия Русского Севера: Этнолингвистические исследования», «Русская топонимия в этнолингвистическом аспекте», «Язык и традиционная культура: Этнолингвистические исследования», «Русская лексика на общеславянском фоне: Семантико-мотивационная реконструкция»), аўтарскі «Этимологический словарь русского языка для школьников», «Словарь говоров Русского Севера» (у складзе аўтарскага калектыву), каля 170 артыкулаў, апублікаваных у навуковых зборніках і часопісах Расіі, Аўстрыі, Польшчы, Чэшскай Рэспублікі, Балгарыі, Сербіі, Славеніі, Беларусі, Украіны, Францыі, Амерыкі. З’яўляецца членам прэзідыума камісіі па этналінгвістыцы пры Міжнародным камітэце славістаў, членам камісій па дыялекталогіі і анамастыцы пры МКС.

А. Л. Беразовіч — кіраўнік вучэбна-навуковага комплекса «Русский ономастикон» (ІРМ РАН — УрФУ), а таксама інфармацыйнага цэнтра «Русская диалектология» (ІРМ РАН).

Пасля смерці А. К. Мацвеева ў 2010 годзе стала галоўным рэдактарам часопіса «Вопросы ономастики», выдаваемага ІРМ РАН і УрФУ. Член аўтарскага калектыву і рэдкалегіі «Словаря говоров Русского Севера». Уваходзіць у склад рэдкалегіі часопісаў «Русская речь» (з 2019) і «Etnolingwistyka» (Польшча, Люблін), член рэдакцыйных саветаў часопісаў «Acta onomastica» (Чэшская Рэспубліка, Прага), «Onomastica» (Польшча, Кракаў). Член двух спецыялізаваных саветаў па абароне доктарскіх дысертацый пры Уральскім федэральным універсітэце.

З 2001 года — начальнік Тапанімічнай экспедыцыі Уральскага ўніверсітэта, удзельнічала ў 45 палявых выездах на Рускую Поўнач, Сярэдні Урал, у Заходнюю Сібір і інш.

Выступала з дакладамі на некалькіх дзясятках міжнародных навуковых канферэнцый у Екацярынбургу, Маскве, Вене, Петразаводску, Сыктыўкары, Парыжы, Любліне, Варшаве, Кракаве, Празе, Брно, Бялградзе, Любляне, Охрыдзе, Мінску, Кіеве, Жытоміры і інш. Лектар міжнародных навуковых школ (Варшава, Масква, Пераслаўль-Залескі, Пскоў).

Пад кіраўніцтвам А. Л. Беразовіч абаронена 16 кандыдацкіх дысертацый (Н. У. Галінава, І. В. Радзівонава, Л. А. Феакцістава, Т. В. Лявонцьева, М. А. Яроміна, Ю. А. Крывашчапава, К. В. П’янкова, Е. У. Шабаліна, В. В. Атрошанка, А. А. Макарава, А. В. Ціхамірава, Г. А. Ядаліна, А. Д. Бандарэнка, Е. А. Барысава, А. Д. Сурыкава, В. С. Кучко), а таксама 1 доктарская (Т. В. Лявонцьева).

Асноўныя працы

  • Березович, Е. Л. Русская топонимия в этнолингвистическом аспекте: дис. … д-ра филол. наук / Е. Л. Березович ; Урал. гос. ун-т. — Екатеринбург, 1998. — 461 с.
  • Березович, Е. Л. Топонимия Русского Севера: Этнолингвистические исследования. — Екатеринбург: Изд-во УрГУ, 1998. — 338 с.
  • Березович, Е. Л. Русская топонимия в этнолингвистическом аспекте. — Екатеринбург: Изд-во УрГУ, 2000. — 532 с.
  • Березович, Е. Л. Этимологический словарь русского языка для школьников: Учеб. пособие. — Екатеринбург, 2000.
  • Березович, Е. Л. Язык и традиционная культура: Этнолингвистические исследования. — М.: Индрик, 2007. — 600 с. — (Традиционная духовная культура славян. Современные исследования). — ISBN 978-5-85759-419-3.
  • Березович, Е. Л. Русская топонимия в этнолингвистическом аспекте: Пространство и человек. — Изд. 2-е, испр. и доп. — М.: Либроком, 2009. — 328 с. — ISBN 978-5-397-00101-4. (выпраўленае перавыданне часткі манаграфіі 2000 г.).
  • Березович, Е. Л. Русская топонимия в этнолингвистическом аспекте: Мифопоэтический образ пространства. — Изд. 2-е, испр. и доп. — М.: КомКнига, 2010. — 240 с. — ISBN 978-5-484-01166-7. (выпраўленае і істотна пашыранае первыданне часткі манаграфіі 2000 г.).
  • Березович, Е. Л., Галинова, Н. В. Этимологический словарь русского языка для школьников. 7-11 классы: Учеб. пособие. — М.: АСТ-Пресс Книга, 2011. — 304 с. — (Словари XXI века). — 7 000 экз. — ISBN 978-5-462-01015-6.
  • Березович, Е. Л. Русская лексика на общеславянском фоне: семантико-мотивационная реконструкция. — М. : Русский фонд содействия образованию и науке, 2014. — 488 с. ISBN 978-5-91244-133-2

Крыніцы

  1. Победители выборов в РАН. Члены-корреспонденты (28 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2016. Праверана 31 кастрычніка 2016.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya