Аляксандр Кірылавіч Разумаў
Аляксандр Кірылавіч Разумаў (20 лютага (5 сакавіка) 1909, в. Малюшына Кацельніцкага раёна Кіраўскай вобласці — 21 студзеня 2003, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945), удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе. БіяграфіяЗ 1925 года працаваў у Чыстопальскай сельскагаспадарчай камуне Кацельніцкага раёна. У 1929 годзе скончыў Вяцкі прамыслова-эканамічны тэхнікум і быў накіраваны на працу ў г. Яранск, затым у г. Кацельнічы ўчастковым інструктарам і інструктарам-рэвізорам акрспажыўсаюза. У 1931 годзе выбіраўся дэпутатам Кацельніцкага гарсавета. У снежні 1931 года прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У чэрвені 1940 года накіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. З 1 кастрычніка 1941 года у дзеючай арміі. З кастрычніка 1941 года на Заходнім, Бранскім, 2-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у баях пад Масквой, Тулай, у Беларускай, Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай і Берлінскай аперацыях. У снежні 1943 года быў назначаны камандзірам 837-га стралковага палка 238-й стралковай дывізіі. Полк у складзе 50-й арміі вызначыўся 25—29 чэрвеня 1944 года ў баях пры фарсіраванні рэк Бася, Раста, Днепр, пры прарыве даўгачаснай абароны праціўніка каля г. Чавусы і пры вызваленні Магілёва. Полк першым уварваўся ў Магілёў, разграміў рэшткі варожай дывізіі, у вулічных баях знішчыў больш 1000, узяў у палон 440 салдат, у тым ліку 2 генералаў. За гэтыя баі полк узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, а яго камандзір А. К. Разумаў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза (1945). Пасля вайны скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя Варашылава і быў накіраваны на Далёкі Усход у адну з акруг. У 1953 годзе перайшоў на выкладчыцкую работу ў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, дзе і працаваў да звальнення ў запас у 1958 годзе. УзнагародыУзнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, 12 медалямі. Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 8 ліпеня 1985 года [1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia