Аляксандр Лаўрэнцьевіч Ісачанка
Аляксандр Лаўрэнцьявіч Іса́чанка[1] (14 красавіка 1919 — 7 кастрычніка 1942) — удзельнік падпольнай барацьбы на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сакратар Гомельскага падпольнага гаркома камсамола. БіяграфіяНарадзіўся 14 сакавіка 1919 года ў вёсцы Хоўхла (цяпер Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. Працаваў сакратаром Гомельскага гаркома камсамола. Член ВКП (б)/КПСС з 1939 года Са жніўня 1941 года быў у партызанскім атрадзе «Бальшавік» Гомельскай вобласці: разведчык, падрыўнік, сакратар Гомельскага падпольнага гаркома камсамола. А. Л. Ісачанка паказаў вялікую актыўнасць у наладжванні сувязяў з гомельскімі падпольшчыкамі. Ён выпрабаваў шмат варыянтаў і ў выніку дасягнуў мэты. Спачатку А. Л. Ісачанка ўсталяваў сувязь з падпольнай камсамольскай арганізацыяй, якая дзейнічала ва Уваравіцкім раёне. З дапамогай гэтай групы А. Л. Ісачанка мог прабірацца на ўскраіну Гомеля і сустракацца з асобнымі падпольшчыкамі. Узначаленая ім група падрыўнікоў пусціла пад адхон 58 варожых эшалонаў, знішчыла 87 танкаў, аўта- і бронемашын, шмат іншай баявой тэхнікі і жывой сілы ворага. Загінуў 7 кастрычніка 1942 года падчас выплаўкі толу з не разарваўшыхся, сабраных на месцах баёў снарадаў. Пахаваны ў брацкай магіле ў Гомелі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашыстскіх захопнікаў, паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм Александру Лаўрэнцьевічу Ісачэнка пасмяротна нададзена званне Героя Савецкага Саюза[2]. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Памяць
Зноскі
Літаратура
СпасылкіИсаченко Александр Лаврентьевич на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia