Аляксандр Мікалаевіч Канапацкі
Аляксандр Мікалаевіч Канапацкі (нар. 29 верасня 1988, в. Вічын, Лунінецкі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. БіяграфіяНарадзіўся 29 верасня 1988 года ў в. Вічын Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, там жа магістратуру па спецыяльнасці «Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні»; Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»[1]. Працоўную дзейнасць пачаў у філіяле ААТ «Гомсельмаш» «Гомельскі завод самаходных камбайнаў». Працаваў кантрольным майстрам бюро тэхнічнага кантролю механазборачнага корпуса № 1, намеснікам начальніка аддзела кадраў, начальнікам аддзела па ідэалагічнай рабоце, намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Гомсельмаш»[1]. Член Камуністычнай партыі Беларусі[1]. Выбіраўся дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання[1]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай-Чыгуначнай акругі № 32. Член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[1]. УзнагародыУзнагароджаны ганаровымі граматамі Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, адзначаны падзячнымі пісьмамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Падзякай Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1]. Сям'яЖанаты, выхоўвае дваіх сыноў[1]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia