У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сабалеўскі .
Аляксандр Пятровіч Сабалеўскі
Род дзейнасці
медыцына
Дата нараджэння
30 жніўня 1905 (1905-08-30 )
Месца нараджэння
Дата смерці
12 студзеня 1988 (1988-01-12 ) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Расійская імперыя СССР
Альма-матар
Партыя
Прыналежнасць
СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Медаль «За абарону Ленінграда»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Рознае
Вайсковае званне: Палкоўнік (медыцынскай службы)
Аляксандр Пятровіч Сабалеўскі (30 жніўня 1905 , Гарадок , Віцебская вобласць — 12 студзеня 1988 ) — Герой Савецкага Саюза (1940 ).
Біяграфія
Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію (1945 ). У Чырвонай Арміі з 1926 г. Са жніўня 1937 г. карабельны ўрач на ледаколе «Георгій Сядоў» ; у жніўні 1937 — студзені 1940 гг. у час 812-дзённага дрэйфу ледакола ў Паўночным Ледавіковым акіяне дзякуючы намаганням Сабалеўскага члены экіпажа не захварэлі на цынгу і вытрымалі маразы, ён таксама актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх работах на ледаколе і льдзіне. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені — верасні 1941 г. ўдзельнік баёў на Ленінградскім фронце . Да 1959 г. на ваенна-медыцынскай службе.
Жыў у горадзе Паўлаўск . Да 1979 г. працаваў галоўным урачом Дома санітарнай асветы ў Ленінградзе .
Памяць
Імем Героя названая адна з вуліц у Гарадку .
Зноскі
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Их именами названы...: Энциклопедический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн. : БелСЭ, 1987. — 711 с. — 30 000 экз. (руск.)
Сабалеўскі Аляксандр Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 184. — ISBN 985-11-0214-8 .
Спасылкі
Аляксандр Пятровіч Сабалеўскі на сайце «Героі краіны »