Аляксандр Пятровіч Трафіменка

Аляксандр Пятровіч Трафіменка
Дата нараджэння 16 верасня 1950(1950-09-16)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 2008(2008-02-01)[2] (57 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук[1] (1993)
Альма-матар

Аляксандр Пятровіч Трафіме́нка[3] (16 верасня 1950 — 1 лютага 2008[4]) — філосаф, доктар філасофскіх навук (1993).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Алма-Ата (Казахстан). У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў на фізічны факультэт Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта[5]. Універсітэт скончыў у 1973 годзе. У 1973—1975 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі на пасадах камандзіра ўзвода зенітнай артылерыі, камандзіра аўтамабільнага ўзвода, камандзіра пяхотнага ўзвода[5]. У 1975—1977 гадах працаваў інжынерам у Казахскім дзяржаўным універсітэце[5]. У 1977—1979 гадах старшы лабарант у Інстытуце філасофіі Акадэміі навук Казахскай ССР[5].

У 1979 годзе А. П. Трафіменка паступіў у аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР, якую скончыў у 1982 годзе і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Принципы единства мира и развития в теории и методологии астрофизического познания»[5]. у 1982—1985 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, у 1985—1989 гадах старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права. У красавіку 1983 года рашэннем Прэзідыума Акадэміі навук БССР А. П. Трафіменка прызначаны вучоным сакратаром рэспубліканскага метадалагічных (філасофскіх) семінараў пры Прэзідыуме АН[5]. У 1989—1992 праходзіў дактарантуру ў Інстытуце філасофіі і права, абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Теория относительности и астрофизическая реальность»[5]. Вучоная ступень доктара філасофскіх навук па спецыяльнасці «Філасофскія пытанні прыродазнаўства і тэхнікі» прысуджана рашэннем Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (Расія) ад 16 ліпеня 1993 года[5]. З 1992 года працаваў у Інстытуце філасофіі НАН Беларусі на пасадзе вядучага навуковага супрацоўніка[5].

Памёр А. П. Трафіменка 1 лютага 2008 года[4].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па філасофскіх праблемах касмалогіі, геафізікі і астрафізікі, белых і чорных дзірак у Сусвеце, энергетыцы чалавека. У 1981 годзе А. П. Трафіменка распрацаваў канцэпцыю эвалюцыі рэпрадуктыўнай функцыі чалавека ў соцыуме. Яго працы былі прысвечаны новым крыніцам энергіі — атонам, тэарэтычна прадказаным у рамках агульнай тэорыі адноснасці[5]. Навуковыя працы вучонага апублікаваны ў 16 краінах[5]. Пад кіраўніцтвам А. П. Трафіменкі падрыхтаваныя два кандыдаты філасофскіх навук[5].

А. П. Трафіменка абіраўся членам гарадскога савета маладых вучоных і спецыялістаў пры Мінскім гаркаме УЛКСМ і Савета маладых вучоных Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР, з’яўляўся кансультантам метадалагічных семінараў, вучоным сакратаром навуковага савета па філасофскіх і сацыяльных праблемах навукі і тэхнікі пры Акадэміі навук БССР[5]. У 1981 годзе выступаў арганізатарам Міжвузаўскага маладзёжнага навуковага таварыства «Сусвет» і Астранамічнай секцыі Мінскага аддзялення Усесаюзнага астранома-геадэзічнага аб’яднання пры Акадэміі навук СССР[5]. З’яўляўся членам Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, членам Вучонага савета інстытута, членам-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (з 2005 года)[5]. Вёў таксама прапагандысцкую працу: чытаў лекцыі, выступаў у сродках масавай інфармацыі.

Сярод апублікаванага:

  • Вселенная и развитие / Академия наук Белорусской ССР, Институт философии и права; науч. ред. чл.-кор. АН БССР Д. И. Широканов — Мн. : Наука и техника, 1982. — 62, [2] с., 21 см;
  • Вселенная: творение или развитие? — Мн.: Беларусь, 1987. — 159, [1] с.;
  • Black Holes in Cosmic Bodies // Astrophysics and Science, 1990, vol. 168, p. 277—292;
  • Белые и черные дыры во Вселенной / А. П. Трофименко. — Минск : Университетское, 1991. — 172,[2] с. : ил.; 20 см. — (Необычное в обычном).; ISBN 5-7855-0193-7;
  • Теория относительности и астрофизическая реальность / А. П. Трофименко; Под ред. Д. И. Широканова; АН Беларуси, Ин-т философии и права. — Минск : Навука i тэхнiка, 1992. — 166 с. : ил.; 21 см; ISBN 5-343-00910-7;
  • Черные дыры против человечества / А. П. Трофименко. — М. : Светлый САН, 2000. — 189 с. : ил.; 20 см; ISBN 5-93651-002-6.

Узнагароды

  • Грамата Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР[5]
  • Дыплом І ступені на Усесаюзным конкурсе прац маладых вучоных і спецыялістаў (1983—1984) за апублікаваную ў 1982 годзе брашуру «Вселенная и развитие»[5]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya