Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі (24 ліпеня 1854, Пенза — 24 красавіка 1926, Масква) — расійскі пісьменнік, літаратуразнавец, педагог, філолаг, прафесар гісторыі рускай літаратуры, член-карэспандэнт Імператарскай акадэміі навук (1904). БіяграфіяАляксандр Сямёнавіч Архангельскі нарадзіўся 24 ліпеня 1854 года у сям’і святара ў горадзе Пенза. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Пензенскай семінарыі. У 1872 годзе паступіў у Казанскі ўніверсітэт, пасля заканчэння курса ў 1876 годзе некаторы час складаўся выкладчыкам Сімбірскай гімназіі , але неўзабаве быў адкамандзіраваны на казённы рахунак у Маскву для архіўных заняткаў. У 1882 годзе за даследаванне «Нил Сорский и Вассиан Патрикеев, их литературные труды и идеи в древней Руси» (СПб., 1882) атрымаў у Казанскім універсітэце ступень магістра рускай славеснасці і тады ж быў абраны гэтым універсітэтам дацэнтам па гэтай кафедры, а 1 кастрычніка 1884 года прызначаны экстраардынарным прафесарам. А. С. Архангельскі прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона. Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі памёр 24 красавіка 1926 года ў горадзе Маскве ва ўзросце сямідзесяці аднаго года. Навуковая дзейнасцьАсноўныя працы прысвечаны старажытнай рускай літаратуры, рускай літаратуры ХIХ стагоддзя і тэатру XVII—XVIII стагоддзяў. У кнізе «Очерки из истории западно-русской литературы XVI—XVII вв.» (1888) даследуе беларускую літаратуру. Разглядаў барацьбу з каталіцызмам на беларускіх і ўкраінскіх землях, гісторыю царкоўных брацтваў (у Вільні, Гродне, Магілёве, Брэсце, Мінску, Оршы, Пінску і іншых гарадах) і кнігадрукавання ў славян (ад Швайпольта Фіёля і Францыска Скарыны), прыводзіць спіс беларускіх кніг 14-16 стагоддзяў[1]. На фоне палітычнай, грамадскай, культурнай і рэлігійнай барацьбы таго часу даследуе творы палемічнай літаратуры («Апокрысіс» Х. Філалета, «Фрынас» М. Сматрыцкага, «Палінодзію» З. Капысценскага , «Перастрогу» невядомага аўтара) заходне-рускіх прапаведнікаў, кнігі навучальнага характару (Л. Зізанія, П. Бярынды, М. Сматрыцкага)[1]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia