Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Радчыцк)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Радчыцку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Гісторыя![]() Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1837—1841[1] гадах з цэглы па фундацыі пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра Скірмунта[2], бацькі Гелены Скірмунт[3]. Аляксандр Скірмунт (1793—1845) пахаваны побач з храмам, магіла захавалася[4]. ![]() АрхітэктураПомнік архітэктуры позняга класіцызму. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Вырашана цэнтрычным васьмігранным аб’ёмам, перакрытым драўляным гранёным паўсферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Тарцы крылаў дэкарыраваны 4 порцікамі. Фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі (уплыў рэтраспектыўна-гатычнага стылю). Інтэр’ерАбраз «Маці Божая Адзігітрыя» (1760, перанесены з іканастаса царквы вёскі Рухча). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia