Аляксандр Уладзіміравіч Батвінёнак
Аляксандр Уладзіміравіч Батвінёнак (3 мая 1957, Браслаў, Віцебская вобласць — 11 лістапада 2018) — беларускі скульптар. БіяграфіяНарадзіўся 3 мая 1957 года ў горадзе Браславе Віцебскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1986 годзе творчыя акадэмічныя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску. Вучыўся ў А. Анікейчыка, Г. Мурамцава, А. Арцімовіча, З. Азгура. Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 года[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1]. Жыў у г. Мінску[1]. Памёр 11 лістапада 2018 года. ТворчасцьПрацуе ў станковай скульптуры. Выкарыстоўвае розныя матэрыялы: дрэва, бронза, мармур і інш. Асноўныя творы: кампазіцыі «Памяці пісьменнікаў франтавікоў Беларусі», «Партызанскі хлеб», «Беларускія майстры 17 стагоддзя», «Ефрасіння Полацкая», «Дзяўчына з яблыкам», «Архангел Міхаіл», «Паўшы анёл», «Дастаеўскі»[1]. Выканаў помнік П. Мсціслаўцу ў Мсціславе (у сааўтарстве з А. Чыгрыным і архітэктарам Ю. Казаковым). Шмат гадоў звяртаўся да вобраза Ф. М. Дастаеўскага. Ён стварыў 6 работ, прысвечаных пісьменніку[2]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай АН Беларусі, Беларускім музеі гісторыі і культуры, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Магілеўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава[1], Музеі-кватэры Ф. М. Дастаеўскага (Санкт-Пецярбург)[2]. УзнагародыЛаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2001 год у галіне выяўленчага мастацтва. Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў «За дасягненні ў выяўленчым мастацтве» і граматай Беларускага Саюза архітэктараў у галіне скульптуры. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia