Аляксандр Уладзіміравіч Бацішчаў
Аляксандр Бацішчаў (нар. 14 верасня 1991, Рубіжнэ, Луганская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Славія» з Мазыра. Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў юнацкай камандзе алчэўскай «Сталі», а ў 16 гадоў перабраўся ў Луганск, стаўшы іграком мясцовай «Зары». У дэбютным сезоне 2009/10 у дублі «Зары» згуляў 29 матчаў, большасць з якіх — без замен, стаў капітанам моладзевага складу луганчан. У міжсезонне прыцягваўся да трэніровак у асноўным складзе, але неўзабаве адправіўся ў стан данецкага «Шахцёра», дзе правёў некалькі таварыскіх матчаў за дубль «гарнякоў». Сезон 2010/2011 правёў у Данецку на правах арэнды[4]. З гарнякамі станавіўся пераможцам моладзевага першынства Украіны. Улетку 2011 года вярнуўся ў «Зару». Пачынаў сезон у дублі, але ў канцы года згуляў тры матчы ў Прэм’ер-лізе. Дэбют адбыўся 20 лістапада таго ж года ў гульні супраць «Металіста». Бацішчаў адгуляў без замены ўсе 90 хвілін матча і зарабіў жоўтую картку. З наступнага года гуляў толькі ў дублі. У 2013 годзе быў аддадзены ў арэнду спачатку ў «Сумы»[5], а потым — у алчэўскую «Сталь»[6]. У ліпені 2014 разам з суайчыннікам Аляксандрам Волкавым стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[7]. У складзе бабруйскага клуба замацаваўся ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з бабруйчанамі[8], у сезоне 2015 заставаўся асноўным апорным паўабаронцам «шыннікаў». У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у мікашэвіцкі «Граніт», але не падышоў гэтаму клубу[9]. Неўзабаве далучыўся да «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт[10]. У складзе сталічнага клуба замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага паўабаронцы. У студзені 2017 года праходзіў прагляд у данецкім «Алімпіку», аднак кіраўніцтва ўкраінскага клуба адмовілася ад трансфера іграка, і той застаўся ў «Крумкачах»[11]. Прапусціўшы першыя матчы сезона 2017, пасля з’яўляння на полі Бацішчаў забіваў у трох матчах запар. У чэрвені 2017 года адправіўся на прагляд у «Актабэ»[12], аднак у выніку вярнуўся ў Мінск. У ліпені 2017 года разарваў кантракт з «Крумкачамі» і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[13]. У гомельскай камандзе замацаваўся ў цэнтры паўабароны. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца пакінуў каманду па заканчэнні кантракта[14] і неўзабаве перайшоў у мінскае «Тарпеда»[15]. Быў адным з асноўных паўабаронцаў мінчан. У ліпені 2019 года разарваў пагадненне з «Тарпеда»[16] і далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[17]. У складзе магілёўскай каманды таксама замацаваўся ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць яе ад вылету з Вышэйшай лігі. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Гомель»[18]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу, а па выніках сезона 2021 заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб[19]. У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Ардабасы» з Шымкента[20]. У студзені 2023 года зноў апынуўся ў Беларусі, далучыўшыся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[21]. У студзені 2024 года перайшоў у мазырскую «Славію»[22]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia