Кірыл Андрэевіч Сідарэнка
Кірыл Сідарэнка (нар. 25 жніўня 1995) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі». Клубная кар’ераВыхаванец лужаснянскай інтэрнат-гімназіі і пастаўскай акадэміі ПМЦ[3], у 2013 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 года быў арандаваны «Віцебскам», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2015 года, пакінуўшы «Амкар», стаў іграком светлагорскага «Хіміка». Правёў паспяховы сезон 2015, забіўшы 11 галоў у Першай лізе. У снежні 2015 года зноў апынуўся ў «Віцебску»[4], які ўзначаліў былы трэнер Кірыла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:1). У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[5]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Віцебск»[6]. У студзені 2017 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі»[7], але беспяспяхова. У выніку, распачаў сезон 2017 у складзе гомельскага «Лакаматыва». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Лакаматыў» і перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[8]. У лістападзе 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[9]. Рыхтаваўся з камандай да сезона 2019, аднак у сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Белшыну» на правах арэнды[10]. У складзе бабруйскага клуба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[11]. У студзені 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[12]. У сезоне 2020 дапамог магілёўскай камандзе перамагчы з Другой лізе, сам стаў найлепшым бамбардзірам лігі з рэкорднымі 40 галамі з сезон. Пачатак сезона 2021 у Першай лізе прапусціў з-за траўмы, са жніўня пачаў з’яўляцца на полі і хутка замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка, паспеў за 17 матчаў забіць 19 галоў і стаць другім бамбардзірам Першай лігі. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[13] і хутка адправіўся на прагляд у тульскі «Арсенал». На турэцкім зборы каманды адзначыўся некалькімі галамі, аднак у выніку стаў іграком казахстанскага клуба «Кызыл-Жар»[14]. Згуляўшы за петрапаўлаўскі клуб у адным матчы, у сакавіку 2022 года перайшоў у «Кайсар»[15], якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2023 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[16]. У ліпені 2023 года пакінуў клуб[17], пасля чаго стаў трэніравацца з мазырскай «Славіі» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. У снежні 2023 года пакінуў «Славію»[19]. У лютым 2024 года далучыўся да кыргызскага клуба «Мурас Юнайтэд»[20], а ў ліпені 2024 года вярнуўся ў мазырскую «Славію»[21] Міжнародная кар’ераВыступаў за юніёрскую зборную 19 гадоў. 17 лістапада 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Кіпра. У студзені 2016 выступаў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу (2 матчы), пасля чаго больш на выклікаўся ў зборную. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia