Аляксей Дзмітрыевіч Іваноў
Аляксей Іваноў (нар. 19 лютага 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі». Клубная кар’ераВыхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 8 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0). У сезоне 2015 працягваў гуляць за дубль, таксама выйшаў на замену ў адным матчы Вышэйшай лігі. У ліпені 2016 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Дынама»[4], дзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі левага абаронцы. У студзені 2017 года быў выкуплены брэсцкім клубам[5]. У першай палове сезона 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, а потым увогуле страціў месца ў асноўным складзе і стаў выступаць за дубль. У пачатку 2018 года прайшоў два турэцкія зборы з «Дынама», пасля чаго ў лютым 2018 года далучыўся да сталічнага «Промня», які неўзабаве дамовіўся аб арэндзе абаронцы на сезон 2018[6]. У «Промні» неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Брэст[7]. У першай палове 2019 года выступаў за дубль дынамаўцаў, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з брэсцкім клубам і неўзабаве ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Мінск»[8]. У 2019 годзе звычайна гуляў у стартавым складзе мінчан, а ў сезоне 2020 часцей заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[9], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[10]. Пачынаў сезон 2022 у стартавым складзе каманды, а з лета стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[11]. У студзені 2023 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[12], з трэнерам якой Іванам Біёнчыкам працаваў раней у «Промні» і «Гомелі». У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[13]. Міжнародная кар’ераУвосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе адзначыўся голам у браму Сан-Марына. 11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны, адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі левага абаронцы. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia