Андрэй Сяргеевіч Шамрук
Андрэй Шамрук (нар. 27 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі». Клубная кар’ераГуляў за дубль брэсцкага «Дынама», а ў другой палове 2012 года стаў трапляць у асноўны склад. У сезоне 2013 таксама прыцягваўся да асноўнага складу. Звычайна выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе. Гуляў на пазіцыі флангавага атакуючага паўабаронцы. 25 жніўня 2013 года ў кубкавым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» атрымаў траўму і больш да канца сезона на полі не з’яўляўся. У сезоне 2014 амаль не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2015 вярнуўся на поле, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і з замены. У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»[5]. Па заканчэнні сезона ў снежні 2015 года з-за даўгоў «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Шамруку статус свабоднага агента[6]. У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у клуб «Смалявічы-СТІ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове смалявічцаў і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2018 года стаў іграком «Мінска»[8]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак у красавіку атрымаў траўму, аднавіўся ад яе ў жніўні, з кастрычніка зноў стаў з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[9]. У другой палове 2019 года стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе, а ў 2020 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2021 года перайшоў у «Віцебск»[10], дзе трывала замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года стала вядома, што абаронца пакідае віцебскі клуб[11]. Хутка пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад клуба[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[13]. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[14] і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[15]. Міжнародная кар’ераУ жніўні 2013 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Іспаніі. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia