Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў
Алякса́ндр Уладзі́міравіч Гры́гараў (нар. 9 лістапада 1948, Баранавічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2005—2009). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу. Пасля службы ў Савецкай Арміі працаваў на розных пасадах у ЦС ДССТ «Ураджай», затым быў начальнікам упраўлення Рэспубліканскага ДФСТ прафсаюзаў, намеснікам старшыні Рэспубліканскага савета ДФСТ прафсаюзаў. З 1987 па 1996 год узначальваў рэспубліканскі фізкультурна-спартыўны клуб «Спорт». З 1996 па 2003 год займаў пасаду намесніка міністра спорту і турызму Беларусі. З 2003 года быў саветнікам Выканаўчага камітэта СНД. З ліпеня 2005 па чэрвень 2009 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1][2]. Быў старшынёй Беларускай федэрацыі бокса (2005—2010). У цяперашні час узначальвае кафедру фізічнай культуры і спорту Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Кандыдат педагагічных навук, прафесар. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia