Уладзімір Іосіфавіч Макейчык
Уладзі́мір Іосіфавіч Маке́йчык (нар. 1949, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1997—1998). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працоўную дзейнасць пачаў у 1966 годзе ў якасці слесара на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У. І. Леніна. З 1971 — старшы трэнер Камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Савеце Міністраў БССР. У 1972—1976 — на камсамольскай рабоце. З 1976 працаваў намеснікам старшыні аблсавету ДСТ «Буравеснік». У 1979—1994 — на адміністрацыйнай працы ў Міністэрстве асветы БССР, Савеце Міністраў БССР, Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1995 года — загадчык сектара па справах грамадскіх аб’яднанняў і фізічнай культуры апарата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь. 13 студзеня 1997 года быў прызначаны Міністрам спорта і турызму Рэспублікі Беларусь[1]. 16 сакавіка 1998 года ў сувязі з пераходам на іншую працу быў вызвалены ад пасады міністра[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia