Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў
Мікала́й Канстанці́навіч Ана́ньеў (нар. 12 красавіка 1949, Асіповічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1998—1999). БіяграфіяУ 1975 скончыў Беларускі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут фізічнай культуры, у 1989 — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працоўную дзейнасць пачаў у 1965 годзе рабочым вагоннага дэпо, пасля службы ў Савецкай арміі працаваў на чыгуначнай станцыі Асіповічы. 1970—1971 — узначальваў камітэт па фізкультуры і спорце пры Асіповіцкім райвыканкаме. 1971-1979 — Завуч, старшы трэнер па баскетболе Асіповіцкай ДЮСШ. 1979-1986 — Працаваў на розных пасадах у Асіповіцкім гаркаме КПБ і райвыканкаме. 1986-1987 — Намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама. 1987-1997 — Старшыня камітэта па фізічнай культуры і спорце Магілёўскага аблвыканкама. 1997-1998 — Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму. У 1998-1999 — Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1][2]. У 2000—2001 — Намеснік начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. 3 кастрычніка 2001 года распараджэннем прэзідэнта прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, 9 ліпеня 2004 г. вызвалены ад пасады памочніка. Быў прызначаны дырэктарам Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву. 22 студзеня 2010 года прэзідэнт даў згоду на прызначэнне генеральным дырэктарам дзяржаўнай установы «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс Мінск-Арэна». Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускага саюза канькабежцаў. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia