Сяргей Міхайлавіч Кавальчук
Сярге́й Міха́йлавіч Кавальчу́к (нар. 14 жніўня 1968, в. Журавок, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр спорту і турызму (з 2018 года). БіяграфіяСкончыў Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча (1989), Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь (1999). У 1989—2004 гадах служыў ва Узброеных Сілах. З 2004 года — супрацоўнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 5 сакавіка 2018 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1]. 20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[2]. У красавіку 2023 года Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Кавальчука[3]. Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «За службе Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia